Гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі спачатку сталі лепшымі ў раёне, зараз паедуць на фінальны этап турніру па біятлоне. Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі падыходзяць да завяршэння абласныя спаборніцтвы "Снежнага снайпера", якія праходзяць на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Змагаюцца за перамогу тут хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прафесійна біятлонам ніколі не займаліся, але горача захопленыя гэтым відам спорту. Для юных спартсменаў "Снежны снайпер" - гэта не толькі спаборніцтва, але і магчымасць актыўна бавіць час і займець шмат новых сяброў.
Фінальны этап "Снежнага снайпера" пройдзе з 8 па 14 лютага ў Раўбічах.
"Снежны снайпер": у барацьбе за фінал
29 января 2021













