Снежны фрыстайл на рэтра-ралі

19 декабря 2016
На заснежаную трасу стадыёна "Зара" выехалі дзясяткі аўто гадоў СССР - "жыгулі", "масквічы" і іншыя маркі. Па умовах спаборніцтваў, рухавік і кузаў у аўто арыгінальныя. Цюнінгаваць можна было толькі салон - умацаваць спецыяльным каркасам і пакінуць унутры толькі адно сядзенне, каб  аўтамабіль быў максімальна лёгкім. Пры гэтым ўзрост пілотаў не абмяжоўваўся - самаму маладому гоншчыку ўсяго 12. Спаборніцтвы сярод прыхільнікаў аўтакласікі - сёлетні дэбют на калядных аўтагонках. Раней на турніры разгортвалася барацьба толькі паміж пілотамі гоначных картаў.

Ретро-ралли!!!.jpg