Снежныя гурбы вывозяць у рэжыме нон-стоп

5 января 2017

Зараз вышыня снежнага покрыва ў Мінску скаладае 13 сантыметраў, 10 выпала за апошнія суткі. Снежныя гурбы вывозяць у рэжыме нон-стоп. У тым ліку і на новую сталічную снегаплавільную станцыю. За два дні сюды прывезлі снег звыш 150 цяжкагрузаў з Партызанскага, Ленінскага і Заводскага раёнаў сталіцы, а таксама з кальцавой дарогі. У сярэднім, каб выгрузіць снег у спецыяльны цёплы бассейн, машынам неабходна не больш як тры хвіліны.