Снежную буру, дождж, град, навальніцу і сонца маглі сёння назіраць жыхары Мінска

22 января 2020
Сёння жыхары сталіцы маглі назіраць снежную буру, дождж, град, навальніцу і сонца. Фота і відэа капрызаў надвор'я - у топе ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Праўда, на вуліцы ў такі час лепш было не знаходзіцца - на сёння сіноптыкі аб'яўлялі штармавое папярэджанне. Парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду. Спецыялісты тлумачаць такія змяненні ўплывам скандынаўскіх атмасферных франтоў.

Пешаходаў і вадзіцеляў ДАІ просіць быць асабліва ўважлівымі і асцярожнымі на дарогах. Ратавальнікі раяць не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі і няўстойлівымі канструкцыямі і без неабходнасці не знаходзіцца на вуліцы. Непагадзь завершыцца заўтра днём.