Гэтымі днямі аграномы сельгасарганізацый надаюць павышаную ўвагу азімым збожжавым культурам. Іх па ўсёй Мінскай вобласці засеялі на 6 % больш, чым у мінулым аграсезоне. Паводле слоў спецыялістаў, снежнае покрыва, якое ўтварылася апошнімі днямі, дазволіць раслінам лепш перазімаваць. Тым больш што менавіта азімыя даюць вялікую ўраджайнасць. Перазімоўку на адкрытым грунце праходзяць і некаторыя культуры ў Інстытуце агародніцтва Акадэміі навук Беларусі. Адна з навінак вучоных - цыбуля парэй, якая становіцца ўсё больш папулярнай на беларускім рынку.
2021 год навукоўцы, фермеры і садоўнікі з усяго свету правядуць пад знакам Міжнароднага года агародніны і садавіны. Дарэчы, у нашага Інстытута агародніцтва ў дзяржаўным рэестры 102 сарты і 29 гібрыдаў па 34 культурах.
Снежная зіма і мароз - плюс для аграрыяў
14 января 2021













