Снежная стыхія пакінула сур'ёзныя наступствы

13 января 2016

Снежная стыхія адступіла, але пакінула пасля сябе сур'ёзныя наступствы. Больш за сто населеных пунктаў Мінскай вобласці дагэтуль застаюцца без электразабеспячэння. Найбольшая колькасць адключэнняў у Старадарожскім, Любанскім і Салігорскім раёнах. Аварыйныя брыгады працуюць на абясточаных аб'ектах. У той жа час дарожныя і камунальныя службы ачышчаюць трасы і дарогі вобласці, задзейнічана 320 адзінак тэхнікі і больш за 800 рабочых. Буйных затораў і аварый на дарогах вобласці на гэтую гадзіну не зафіксавана.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, пік цыклону мінуў, аднак аўтамабілістам трэба быць пільнымі і асцярожнымі - на дарогах захаваецца галалёдзіца. З чацвярга пахаладае. Тэмпература ноччу апусціцца да мінус 25.