Снежная і марозная зіма затрымаецца яшчэ да канца тыдня

10 января 2019

У пятніцу пройдзе невялікі снег. Тэмпература паветра ўначы - трынаццаць градусаў ніжэй за нуль. У некаторых раёнах магчыма завіруха. Днём - да адзінаццаці марозу. Па Мінскай вобласці кароткачасовыя ападкі. А вось у выхадныя пацяплее. Уначы чакаецца мінус шэсць - восем градусаў. Днём да пяці марозу, месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца.