Снегапады абрынуліся на захад Беларусі

17 декабря 2018

Стыхія накрыла ўчора Брэст і Гродна. Непагадзь паўплывала на дарожнае становішча. Утварыліся снежныя намеці.

Так, у сталіцы заходняга рэгіёна адбылося некалькі аварый. Красовер не змог затармазіць за машынай, якая спынілася на святлафоры, і сышоў у занос, выехаў на сустрэчную паласу. На шчасце, без сутыкнення змог вярнуцца ў сваю паласу.

У іншым ДТЗ заложнікам непагадзі стаў аўтамабіль на польскіх нумарах. Яго занесла на дарозе, вынесла на тратуар, дзе ён урэзаўся ў слуп.

Снегапады па захадзе Беларусі сіноптыкі прагназуюць і сёння. Мінск таксама з раніцы пачало замятаць. На дарогах - галалёдзіца.