Снегапад назіралі сёння ў розных раёнах Мінскай вобласці

12 мая 2020
Вясна пад белым футрам. Снегапад назіралі сёння і ў розных раёнах Мінскай вобласці! Такая прыродная з'ява ў сярэдзіне мая бывае вельмі рэдка. Хаця апошні раз снег у канцы вясны выпадаў тры гады таму. Сёння ж надвор'е ў цэнтральным рэгіёне было кантрастным - месцамі разбежка ў тэмпературах дасягала 15 градусаў. На большай часцы рэгіёна - моцны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду. Падымацца слупкі тэрмометраў будуць паступова - да самага канца мая. А вось па-сапраўднаму цёплае надвор'е ўстановіцца толькі з надыходам каляндарнага лета.