Снег - тэма дня ў сацыяльных сетках

26 октября 2017

Беларусы падзяліліся на два лагеры. Адны ігнаруюць падзею, наракаючы на мноства снежных фатаграфій у стужцы і падкрэсліваючы, што ва ўсіх ёсць вочы і вокны. Іншыя, наадварот, прыдумляюць цікавыя ракурсы для фота і відэа і віншуюць адно аднаго з надыходам зімы ў кастрычніку. У топе - надпісы на зацярушаных машынах, гульні ў сняжкі, краявіды. Дарэчы, некаторыя нават паспелі наляпіць снегавікоў.