Снег з дажджом, моцны вецер з парывамі да 20 метраў за секунду і аранжавы ўзровень небяспекі

21 ноября 2019
Сёння раніцай жыхары сталіцы і вобласці адчулі зімовы подых. Паводле  звестак сіноптыкаў, тэмпература паветра ў другой палове дня яшчэ больш знізіцца -  да мінус 3 градусаў. Ноччу будзе да 7 марозу. Вадзіцелям неабходна ўлічваць такі прагноз - выбіраць бяспечную хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю і пазбягаць рэзкіх манеўраў.