Снег знойдзены! На трасах у Сілічах узровень белага дывана дасягае больш за паўметра

16 января 2020
На трасах гарналыжнага курорта ў Сілічах дзякуючы працы снежных гармат узровень белага дывана дасягае больш за паўметра. Штодня спарткомплекс наведваюць больш за тысячу аматараў лыж, снаўборда і канькоў. Па сапраўдную зімовую атмасферу адправіўся Мікіта Дзяменцьеў.

Барыс Фельдман і Уладзімір Палякоў з дзяцінства захапляюцца лыжным спортам. Абодва ўжо амаль перайшлі 9 дзясятак. З лыжамі ў іх звязана па-сапраўднаму ўсё жыццё. У свой час неаднаразова былі прызёрамі і пераможцамі спаборніцтваў,  шматгадовую традыцыю сустракацца на лыжных схілах яшчэ ні разу не адмянялі.

Па снежныя краявіды прыязджаюць у Сілічы

Каб устаць на лыжы, Лілія Панкова прыехала з мужам з Баранавіч. Зараз, калі снег гэта ўжо своеасаблівая раскоша, дзеля любімага захаплення, гаворыць, можна і пару сотняў кіламетраў праехаць.

Амаль 100 кубаметраў снегу за гадзіну вырабляе гармата

Калі прырода не хоча радаваць зімовымі краявідамі, на дапамогу прыходзяць гарматы. Гэтая артылерыя прымяняецца выключна ў мірных мэтах,  а замест снарадаў - снег.
Крыніца зімовага антуражу. За гадзіну адна такая гармата можа выстраліць больш за  30 кубаметраў снегу. У арсенале гарналыжнага комплексу іх 17,  г.з. каб заснежыць адзін схіл працягласцю 850 метраў, спатрэбіцца не больш за двое сутак. І хоць завея гэтая ствараецца штучна, усё ж снег самы што ні ёсць сапраўдны. Ад прыроднага яго адрознівае толькі шчыльнасць. Штучны снег больш цяжкі і цвёрды. У гэтым выпадку гэта вялікі плюс, паколькі праляжыць ён значна даўжэй, што прадаўжае магчымы час зімовых катанняў нават пры адсутнасці мінусавай тэмпературы.
 

Пракаціцца ў Сілічах можна не толькі на лыжах і снаўбордзе

Для дзяцей і дарослых працуюць уладкаваныя схілы для цюбінгаў і крыты каток. Гадзіна  язды на каньках каштуе 7 рублёў. Такі ж час на лыжах і снаўбордзе абыдзецца ў сярэднім  24. Гэта з улікам поўнага камплекту зімовых снарадаў.

Сіноптыкі прагназуюць снег на наступным тыдні. Апошні раз нябесная канцылярыя падражніла беларусаў снегам 6 студзеня, чакаць яго вяртання, згодна з прагнозамі сіноптыкаў, можна 20 чысла. Для тых, хто не хоча чакаць, заўсёды ёсць гарналыжныя комплексы з хоць і штучным, але ўсё ж снегам.