Снег і парывісты вецер у Мінску і вобласці ў першы дзень красавіка

1 апреля 2020
Снег і парывісты вецер  - такое надвор’е гаспадарыць у Мінску і вобласці у першы дзень красавіка. Тэмпература паветра сёння ў цэнтральным рэгіёне не будзе перавышаць 5 градусаў. У сталіцы у дадзены момант каля 3 цяпла. Сёння ноччу і заўтра раніцай на дарогах прагназуюць галаледзіцу. Вадзіцелям варта ўлічваць гэту акалічнасць і не спяшацца мяняць гуму на летнюю. Вецер будзе заходні. Слупок тэрмометра ў паўднёвых раёнах паднімецца да 11 градусаў. Да выхадных яшчэ крыху пацяплее.