Снег і галалёд сёння абяцаюць беларускія сіноптыкі

11 декабря 2017

У краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі туман, а тэмпература паветра - каля нуля. Цяплей будзе ў паўднёва-заходніх раёнах краіны - да плюс 6. Таму вадзіцелям варта быць асабліва асцярожнымі - выконваць дыстанцыю і тармазіць загадзя. Такое надвор'е істотна не паўплывала на працу Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Учорашняя сітуацыя з затрымкай самалётаў з Лондана, Парыжа, Жэневы і гарадоў Расіі звязаная з моцнымі снегападамі ў Еўропе.