Снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны выявілі на двух гомельскіх пляжах

14 августа 2015

На ўзбярэжжы ракі Сож у прыгарадным пасёлку Чонкі падазроныя прадметы заўважылі адпачывальнікі. А вось на навабелецкім пляжы небяспечную знаходку выявілі вадалазы выратавальнай станцыі падчас трэніроўкі. Боепрыпас знаходзіўся на дне ракі на глыбіні каля 3 метраў у зоне буйкоў.

Снарад быў падняты з глыбіні спецыялістамі і ўтылізаваны. Сёлета пачасціліся выпадкі такіх знаходак менавіта на вадаёмах і пляжах. Справа ў тым, што ад засухі многія рэкі абмяльчэлі, а плынню вымыла тое, што доўгі час знаходзілася пад пластом пяску.