Снарады часоў Вялікай Айчыннай знайшлі ў рацэ Сож

10 сентября 2019

У вадаёме Гомеля  знойдзены нямецкія артылерыйскія снарады. Вадалазы выявілі боепрыпасы за 30 метраў ад прычала для цеплаходаў падчас вучэнняў на рацэ Сож. Паводле  ацэнкі спецыялістаў, знаходка адносіцца  да арсенала Вялікай Айчыннай вайны. Гэта нямецкія 88-міліметровыя снарады, вага выбуховага рэчыва - каля 800 грамаў. Знаходка знішчана на палігоне.