"Сэнс жыцця" Вікторыі Алешкі - заўтра на "Беларусь 1"

19 марта 2021
Як дваровая дзяўчынка без сувязяў і багатых бацькоў ужо ў 16 гадоў апынулася на вялікай сцэне і чаму ніколі не гаворыць пра свайго роднага бацьку? Заўтра Вікторыя Алешка агучыць свой "Сэнс жыцця" эксклюзіўна нашаму тэлеканалу. Як удалося заслужанай артыстцы Беларусі атрымаць дыплом без экзаменаў? Спявачка падрабязна раскажа  аб нюансах супрацоўніцтва з Васілём Раінчыкам, шлюбе ў 10 месяцаў і псіхалагічнай траўме з-за конкурсаў. Глядзіце заўтра перад ранішнімі навінамі ў 8:30.