Глядзіце спецыяльны рэпартаж Дзіця ў падарунак

5 марта 2014

Адны назавуць гэта падарункам лёсу і нават сапраўдным джэкпотам. Другія растлумачаць сілай матчынай веры ў тандэме з медыцынскім цудам.


Журналісты Агенцтва тэленавін прапануюць спецыяльны рэпартаж Дзіця ў падарунак. Яны распавядуць пра жанчын, якія пераадолелі цяжкія выпрабаванні на шляху да мацярынства, і пра тэхналогіі, якія яшчэ ўчора здаваліся фантастыкай, а сёння дапамагаюць беларускім урачам пісаць новыя сямейныя гісторыі.


Дзіця ў падарунак. Сёння ўвечар на Беларусь 1.