Глядзіце спецыяльны рэпартаж "Пішыце лісты"

26 марта 2015

"Каралеўская" задума ў лепшых традыцыях класікі. Якія ідэі засталіся толькі на чарцяжы? Каму не даваў спакою тандэм вопытнага архітэктара і навічка? Чаму замоўк музычны гадзіннік на фасадзе? І што змянілася больш чым за паўстагоддзя на Мінскім паштамце? Візітнай картачцы ўсёй беларускай пошты 60 гадоў.

Хто яны - сучасныя паштальёны? І чаму электронным пасланням так і не ўдалося адваяваць лідарства ў пасланняў традыцыйных? Да юбілею Мінскага паштамта спецыяльны рэпартаж карэспандэнтаў Агенцтва тэленавін. "Пішыце лісты" - у рамках "Панарамы" на "Беларусь 1".