Глядзіце сёння новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" пра электрамабілі

5 декабря 2018

Легкавыя аўтамабілі, грузавікі, камунальная тэхніка і шырокая лінейка індывідуальнага транспарту на электрацязе. Беларускія навукоўцы працуюць над шэрагам буйных праектаў. І ўжо ў найбліжэйшы час плануюць прэзентаваць электраміні-вэн на кітайскім шасі. У перспектыве яго вытворчасць выключна з айчынных аўтакампанентаў. Якія інавацыі ўкаранілі нашы навукоўцы? І чым рухавік уласнай распрацоўкі можа перасягнуць аналагі? У гэтыя хвіліны Агенцтва тэленавін рыхтуе да эфіру новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта".