Глядзіце чарговую серыю "Экалагічна чыстыя прадукты" праекта "На кантролі Прэзідэнта" 17 кастрычніка

15 октября 2018

У нашай краіне два дзясяткі вытворцаў працуюць на прынцыпах арганічнага земляробства: вырошчваюць экалагічна чыстую прадукцыю.

Ва ўсім свеце гэта папулярны кірунак. Попыт на зялёныя прадукты ў некалькі разоў перавышае прапанову. Ці можа Беларусь стаць неад'емнай часткай экарынку і прапанаваць свой унікальны экапрадукт? Як наш фермер прасоўвае зялёныя тэхналогіі? І чаму арганічную прадукцыю пад беларускай маркай на прылаўках амаль не знайсці? А таксама чым фермеру дапаможа новы закон аб арганіцы? "Экалагічна чыстыя прадукты" - чарговая серыя праекта "На кантролі Прэзідэнта". Глядзіце ў сераду вечарам адразу пасля "Панарамы".