Глядзіце новы праект "Дай пяць!"

19 февраля 2019

Дабраўшыся да Раўбіч, кожны балельшчык зможа акунуцца ва ўнікальную біятлонную культуру, якая асабліва адчуваецца ў некалькіх краінах на планеце, і Беларусь сярод іх. Усе госці не перастаюць адзначаць гатоўнасць зімовага спарткомплексу да чэмпіянату Еўропы, балельшчыкі складаюць планы на найбліжэйшыя дні з улікам папулярных гонак, а біятланісты мараць пра такія каштоўныя ўзнагароды. Але ж многае застаецца за кадрам тэлетрансляцый і не бачна з трыбун. Агенцтва тэленавін запусціла праект "Дай пяць!", у якім наша творчая каманда імкнецца паглядзець на гэты захапляльны і без таго папулярны від спорту яшчэ глыбей і прабрацца туды, куды часам не пускаюць журналістаў. У рамках "Панарамы" вашай увазе першы выпуск праекта, які ўжо даступны ў сацыяльных сетках Агенцтва тэленавін. Іх можна будзе ўбачыць і ў эфіры "Беларусь 5" (відэа).