Глядзіце эксклюзіўнае інтэрв'ю Уладзіміра Караніка сёння ў "Галоўным эфіры"

16 июня 2019

Якасць і даступнасць медыцынскіх паслуг - адзін з прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Павышаць іх узровень, а таксама наводзіць парадак у сістэме закупак медыцынскага абсталявання і прэпаратаў мае намер новы кіраўнік ведамства. Пра гэта Уладзімір Каранік заявіў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру". Дбайны аналіз будзе праведзены па імпартных прэпаратах і магчымасцях беларускай фармгаліны выпускаць іх на айчынных вытворчасцях. 

Якая ўвага будзе нададзена падрыхтоўцы кадраў і ці чакаць медыцынскім работнікам нечарговых атэстацый? Адказы сёння ў "Галоўным эфіры"  на "Беларусь 1".