Глядзіце Актуальнае інтэрв'ю з Янушам Вішнеўскім

20 августа 2013

Ён ведае хімічную формулу кахання і лепш за прадстаўніц прыгожага полу можа распавесці, чаго хоча жанчына. Яго кніга Адзінота ў Сетцы стала бестселерам вокамгненна. Уся справа ў тым, што ў ёй няма выдуманых гісторый і герояў: усіх людзей, якіх мы сустракаем на старонках, аўтар ведае ў жыцці.

Сёння на рахунку Януша Вішнеўскага ўжо два дзясяткі твораў, але ён зусім не лічыць сябе пісьменнікам: на яго думку, яго жонка - усё ж навука, а не літаратура. Гутарка пра жыццё, творчасць і малекулярную біялогію сёння ў рамках інфармацыйнага канала Панарама.