Глядзіце 1 красавіка праект "Нашы" пра беларускіх дактароў

31 марта 2019

1 красавіка прэм'ера з цыкла "Нашы", прысвечаная беларускім дактарам. Цэлы месяц будуць выходзіць серыі аб жыцці і працы вядомых і таленавітых урачоў розных спецыялізацый - педыятрыі, нейра- і кардыяхірургіі, транспланталогіі. Яны самі, а таксама іх сем'і, сябры і калегі распавядуць, для чаго прыходзяць у прафесію, як кожны дзень ратуюць жыцці, што дапамагае разгрузіцца пасля найскладанейшых аперацый.

Сёлета, дарэчы, айчынная сістэма аховы здароўя святкуе  юбілей - ёй спаўняецца 100 гадоў. І медыцыне сапраўды ёсць чым ганарыцца. Асабліва  выбітнымі спецыялістамі. Першая серыя прысвечана вядомаму дзіцячаму ўрачу Дзмітрыю Часнову.