Смалявічы папоўняцца кварталамі з малапавярховымі дамамі

22 августа 2018

Новы этап у развіцці сталічных гарадоў-спадарожнікаў! Смалявічы папоўняцца кварталамі з малапавярховымі дамамі. Як лічаць спецыялісты, таўнхаусы больш прывабны варыянт для пераезду і пражывання ў раённым цэнтры. Домабудаўнічыя камбінаты сталіцы і вобласці гатовы падтрымаць праект. А кошт аднаго таўнхауса - як 2- ці 3-пакаёвая кватэра ў новабудоўлі. Сярод бонусаў - гараж і прысядзібны ўчастак.

Арыенцірам для ўзвядзення малапавярховых кварталаў у Смалявічах для будучых новасёлаў можа стаць пасёлак таўнхаусаў, які будуецца цяпер на тэрыторыі Цэнтральнага раёна ў сталіцы.