Раніцай горад накрыла шчыльным слоем дыму. Паводле версіі сіноптыкаў, прычына гэтай з'явы крыецца ў розніцы тэмператур. З-за пахаладання цёплае паветра паднялося ўверх. У выніку стварыўся бар'ер для выхаду прадуктаў гарэння. Адсюль і непрыемны пах.
Аднак мінскаму дыму знайшлося і іншае тлумачэнне. Калі інверсія праяўляецца ў вялікіх маштабах, пыл паднімаецца ў атмасферу і застаецца там, што і стварае ўстойлівы пах дыму. Тым не менш, без пажараў усё ж не абышлося. У МНС паведамляюць, што пад Мінскам гараць тарфянікі.