"СМІ ў Беларусі". Міжнародная выстава збярэ больш як 500 удзельнікаў

29 апреля 2019

Больш за паўсотні экспанентаў і паўтысячы ўдзельнікаў: у чацвер работу ў Мінску пачне штогадовая выстава "СМІ ў Беларусі". Сярод гасцей 23-га медыяфоруму - СМІ не толькі Беларусі і суседніх краін, але і Кітая, Азербайджана, Індыі, Турцыі, Германіі. На пляцоўцы "БелЭкспа" будуць прадстаўлены друкаваныя, аўдыёвізуальныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі. Традыцыйна свой стэнд прадставіць і Белтэлерадыёкампанія. А дэбютантамі сёлета стануць сеткавыя выданні.

Аляксандр Карлюкевіч, Міністр інфармацыі Беларусі: "Мы пастараліся, каб гэтая 23-я міжнародная выстава “СМІ ў Беларусі” насіла досыць насычаны характар з пункту гледжання  паказу розных тэхналогій, таму асобна вылучылі "Дзень піяру". Жадаю сказаць, што тэхналогіі, розныя навіны, якія сёння праходзяць у мас-медыя, будуць актыўна паказвацца і на тых мерапрыемствах, якія прыўнясе на выставу, у праграму выставы, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.  Думаю, што як раз сёння ёсць неабходнасць паказаць работу журналіста ў розных фарматах, а не толькі на паперы, не толькі ў тэлевізійным эфіры".

За тры дні працы выставы,  а медыяфорум  падоўжыцца да 4 мая,  госці змогуць наведаць майстар-класы, аўтограф-сесіі і прэзентацыі. Уваход - вольны.