СМІ абмеркавалі, як правільна асвятляць спартыўныя святы сусветнага маштабу

21 февраля 2019

Пра тое, як правільна асвятляць спартыўныя святы сусветнага маштабу, гаварылі сёння прадстаўнікі Саюза журналістаў з работнікамі абласных СМІ. Карэспандэнты і аглядальнікі з 34 рэгіянальных выданняў прыехалі для падрыхтоўкі матэрыялаў аб II Еўрапейскіх гульнях. Наконт таго, што нас чакае ў чэрвені, расказалі супрацоўнікі аргкамітэта. Крыху пазней рэгіянальную прэсу чакае сустрэча з прадстаўніком антыдопінгавага камітэта.

Анатоль Лемяшонак, старшыня Беларускага саюза журналістаў: "Публікацыі павінны быць якасныя, таму што гэта не проста ачкі, галы, секунды, гэта яркае жыццё, барацьба за перамогу. Бо спорт - гэта мадэль нашага жыцця: перамогі, паражэнні, ’уздымы, падзенні. Усё гэта ёсць і павінна прысутнічаць".

Пасля лекцыі журналісты наведалі спартыўныя аб'екты. Пазней запланавана сустрэча са знакамітымі спартсменамі.