Смяротнае ДТЗ на праспекце Пераможцаў. Разбор па крымінальнай справе завершаны

20 марта 2018

У Следчым камітэце пракаменціравалі акалічнасці расследавання па факце смяротнага ДТЗ на праспекце Пераможцаў.

Разбор па крымінальнай справе завершаны. Матэрыялы перададзены пракурору для накіравання ў суд. Як расказалі ў ведамстве, тармазная сістэма, рулявое кіраванне і хадавая частка грузавіка былі няспраўныя. Апошні раз тэхагляд аўто праводзілі ў 2015 годзе. Таксама следства высветліла, што вадзіцель меў магчымасць адвесці машыну ад пешаходнага перахода і выехаць на газон.

Асноўную ўвагу падчас следства надалі менавіта тэхнічнаму стану транспарту. Вырашальную ролю ў справе адыграла экспертыза.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ў Мінску летась у снежні на пешаходным пераходзе ля гандлёвага цэнтра "Замак". У групу людзей, якія перасякалі дарогу на зялёны сігнал святлафора, урэзаўся грузавік. Загінула 11-гадовая дзяўчынка, траўмы атрымалі яе бабуля, брат, а таксама двое прахожых.