Змена атмасферных франтоў на гэтым тыдні прынясе няўстойлівае надвор'е ў сталіцу

18 февраля 2019

Заўтра ў Мінску без ападкаў і да 4 цяпла. Раніцай туман і галалёдзіца. У сераду антыцыклон прынясе ападкі - у сталіцы чакаюцца дождж і мокры снег. Але пацяплее - днём 4 з плюсам. У чацвер маразы ўзмоцняцца. Уначы і днём слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінусавых тэмператур.

Да выхадных у Мінскай вобласці пацяплее. У суботу пераважна без ападкаў. У нядзелю месцамі пройдзе дождж і мокры снег.