Смелыя дызайнерскія рашэнні і пошук новых імёнаў у моднай індустрыі

6 марта 2014
Сёння ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў паўфінал конкурсу маладых дызайнераў. Сярод канкурсантаў больш за 70 мадэльераў з розных абласцей краіны. Дарэчы, кожны ўдзельнік паказаў журы так званую капсульную калекцыю - з 5 гатовых вобразаў. Цікавы факт, узрост самых маленькіх мадэляў - 5 гадоў.

Юныя дызайнеры сёння прадэманструюць аўтарскія дзіцячыя, падлеткавыя, мужчынскія і жаночыя калекцыі. Фіналісты пакажуць свае працы на подыуме падчас фіналу, які пройдзе ў чэрвені ў Палацы спорту.