Рэкорды восеньскіх кірмашоў. Не толькі вялізныя кавуны і гарбузы, але і смажанка вагой 150 кілаграмаў і даўжынёй 8 метраў. Такі смачны падарунак мінчанам прапанавалі падчас кірмашу ля Палаца спорту. У ім прынялі ўдзел 30 арганізацый спажыўкааперацыі з усёй краіны. Повары прыгатавалі смажанку па ўнікальным рэцэпце. Спатрэбілася 40 кілаграмаў мукі, 30 - гарбуза і 24 кілаграмы сыру.
Валерый Іваноў, старшыня праўлення Белкаапсаюза: "І нуль нейкіх там фарбавальнікаў, разрыхляльнікаў, напаўняльнікаў, нуль. Усё натуральнае. Такія вырабы мы прадаем не толькі на кірмашы. Але, можа, у меншым аб'ёме ёсць, але ва ўсіх нашых гандлёвых пунктах грамадскага харчавання (а іх амаль 2 тысячы) па ўсёй рэспубліцы прадаецца такі прадукт. І ён запатрабаваны".
Да 15 лістапада ў кожным раёне Мінска будуць працаваць міні-кірмашы. А на галоўных пляцоўках эстафету падхопяць рыбныя арганізацыі.