Smart Patent, або Як разумнае можа быць карысным

14 декабря 2019
Знайсці, а дакладна арганізаваць месца працы можна і тым, хто валодае інавацыйнымі распрацоўкамі. На тыдні інтэлектуалы з усёй краіны сабраліся ў сталіцы і прадэманстравалі ноу-хау ў архітэктуры, медыцыне, бяспецы, ахове здароўя і іншых сферах. Smart Patent - гэта не проста кірмаш інавацыйных ідэй, але і магчымасць сустрэць патэнцыяльнага інвестара. Пра тое, як разумнае можа быць карысным, раскажа  Аляксей Кандраценка. 

Навуковыя і інавацыйныя праекты маладых навукоўцаў, стартапы, прадпрымальнікі, эксперты ў ноу-хау. На два дні Нацыянальная бібліятэка з алмаза ведаў стала скарбніцай прагрэсіўных ідэй і распрацовак.  

Знаёмімся з самымі цікавымі стартапамі. Напрыклад, 3D-друк прадметаў інтэр'еру ці вулічнай мэблі з пластыкавых адходаў. 
У сям'і шмат дзяцей і  ўсіх складана дапільнаваць? На дапамогу прыйдзе робат-нянька. Надакучыла жыць на сушы? Ёсць альтэрнатыва - плывучы дом! 

А яшчэ інавацыі сёння абавязкова звязаныя з прыгажосцю, стылем і здароўем. 

Матывацыя многіх інавацыйных распрацоўшчыкаў на Smart Patent - пазнаёміцца з патэнцыяльнымі інвестарамі. А ў ідэале - атрымаць пуцёўку ў адзін са сталічных тэхнапаркаў. Пры гэтым так арганізаваць сваю будучую работу, каб у ёй абавязкова быў высокапрафесійны менеджмент.  

Ужо хутка наватары і навукоўцы атрымаюць і абсалютна новую пляцоўку - кітайска-беларускі цэнтр камерцыялізацыі навукова-тэхнічных дасягненняў.  Будынак узвялі ў "Вялікім камені". Адкрыццё  запланавана на 12 мая наступнага года. Акурат да дня нараджэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.