Смарт-прыпынак на Нямізе пашырае функцыянал

12 декабря 2019
Сталічны разумны прыпынак на Нямізе працуе ў зімовым фармаце. У закрытай секцыі павільёна падключылі ацяпленне,  каб пасажыры  не мёрзлі,  пакуль чакаюць транспарт. У хуткім часе фасады смарт-аб'екта ўпрыгожаць навагодняй падсветкай. Абнаўляецца і функцыянал - зараз у онлайн-рэжыме працуюць дзве карты з раскладам руху не толькі грамадскага транспарту, але і маршрутных таксі. З'явіцца і абсалютна новая паслуга - на прыпынку ўсталююць першы ў горадзе білетамат. Прыпынак робяць больш утульным. У крытым памяшканні можна будзе выпіць кубак кавы пад прыемную музыку. А ў наступным годзе такія прыпынкі з'явяцца і ў іншых  ажыўленых пунктах горада.