Службу "Адно акно" ў адноўленым выглядзе сёння адкрылі ў Заводскім раёне

16 марта 2018

Вырашаць свае пытанні аператыўна могуць і жыхары сталіцы. Службу "Адно акно" ў адноўленым выглядзе сёння адкрылі ў Заводскім раёне. Для наведвальнікаў працуе Wi-Fi і дзіцячы пакой. Ёсць магчымасць у рэжыме рэальнага часу, не выходзячы з дома, сачыць за чаргой у службе. Кожны дзень будуць працаваць кіраўнікі ўпраўленняў раёна - такім чынам ажыццяўляць прыём грамадзян.

Да таго ж сёння ў раёне адкрылі дошку гонару. Там адзначылі 12 лепшых прадпрыемстваў. А побач размясцілі скульптуру рабочага - падарунак раёну ад прамысловых прадпрыемстваў.