"Слуцкае мора", набярэжная і нават салігорскія горы змогуць завабіць турыстаў у рэгіён

28 августа 2018

Турызм можа пашырыць эканамічны патэнцыял Салігорска да 10 мільёнаў долараў. Гэта ў інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка. Новыя магчымасці для прыцягнення турыстаў і інвестыцый улады горада бачаць у выкарыстанні воднай роўнядзі "Слуцкага мора", набярэжнай і нават тэрыконаў, якія ў народзе ўжо называюць салігорскімі гарамі.

Алег Паскробка, старшыня Салігорскага райвыканкама: "Развіццё агратурызму - гэта і рыбалка, і паляванне, гэта і аб'екты прамысловага турызму, якія сёння магчыма арганізаваць. Можа, не ў такім аб'ёме пакуль працуе актыўна вытворчасць, таму што пытанне аховы працы першараднае. Гэта жыццё і здароўе людзей. Але назіральныя пляцоўкі, віды тэрыконаў, гор, якія абкружаюць Салігорск, маглі б мець прывабнасць для турызму".

У выхадныя Салігорск адзначыў 60-годдзе. Сёння горад - буйны прамысловы цэнтр, адзін з самых густанаселеных у Еўропе, пры гэтым камфортны для пражывання.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя