Выпадкаў каранавіруса ў Беларусі не зарэгістравана

28 января 2020
Пра гэта журналістам сёння заявіў міністр аховы здароўя. Таксама Уладзімір Каранік распавёў, што наша краіна не плануе закрываць межы. А ў сувязі з новай пнеўманіяй у галоўнай паветранай гавані наладзяць падвойны кантроль. Урачы будуць правяраць пасажыраў на борце самалётаў.