Складаныя ўмовы надвор’я захоўваюцца ў сталіцы і Мінскай вобласці

13 марта 2020
Сіноптыкі і сёння прагназуюць моцны вецер - да 20 метраў за секунду, аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе абыходзіць на вуліцах будынкі з няустойлівым дахам, аўтамабілі па магчымасці паркаваць на адлегласці ад дрэў.

А цяпер пра наступствы сакавіцкай навальніцы, якія працягваюць ліквідаваць ратавальнікі і энергетыкі. Усяго ў цэнтральным рэгіёне зафіксавана 24 выпадкі падзення дрэў - у Мінскім, Валожынскім, Клецкім, Пухавіцкім і іншых раёнах. Пашкоджаны дахі трох жылых дамоў у Беразіне, а таксама два аўтамабілі. Пацярпелых ва ўсіх выпадках няма.