Складаныя ўмовы надвор’я чакаюць беларусаў у найбліжэйшы час

15 Сакавіка 2018

Ад плюсавых тэмператур і туманаў да зімовых халадоў. Зараз бачнасць месцамі дасягае ўсяго 100 метраў. Нацыянальны аэрапорт, як нам паведамілі толькі што, працуе ў штатным рэжыме. А ўжо заўтра, паводле прагнозаў сіноптыкаў, рэзка пахаладае. На сёння і заўтра абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Гэтай ноччу на поўначы краіны слупкі тэрмометраў апусцяцца да мінус 10. Марознае надвор'е захаваецца і на выхадных.