Найскладаную аперацыю, якая доўжылася 14 гадзін, правялі нашы дзіцячыя кардыяхірургі

1 июля 2019

Найскладаную аперацыю правялі нашы дзіцячыя кардыяхірургі. Яна доўжылася 14 гадзін, і за гэты час 10 спецыялістаў зрабілі адразу чатыры розныя ўмяшанні. Для гэтага прыйшлося спыніць сэрца дзіцяці на 3 гадзіны 20 хвілін. Гэта ўнікальны выпадак у гісторыі беларускай аховы здароўя. Дзіцяці правялі аперацыю Роса-Кона.

Хірургічнае ўмяшанне было праведзена два тыдні таму. Першыя чатыры дні пасля яго маленькі пацыент правёў у рэанімацыі. Зараз ён з татам знаходзіцца ў звычайнай палаце і зусім хутка яго выпішуць дамоў.