Словы падтрымкі КНР на будынку бібліятэкі

20 февраля 2020
Беларусь працягвае падтрымліваць дружалюбны народ. Сёння бягучым радком на будынку Нацыянальнай бібліятэкі з'явіліся словы: "Кітай, змагайся, Ухань, трымайся, Беларусь з табой!". Не так даўно наша краіна аказвала Паднябеснай гуманітарную дапамогу ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Зараз жа тэкст вышынёй  8 метраў будзе з'яўляцца кожны вечар на працягу некалькіх дзён.