Словы падзякі за шматгадовую працу прагучалі ў Палацы Рэспублікі

28 декабря 2016

Ад імя Прэзідэнта дзяржузнагароды ўрачам, педагогам, артыстам, прамыслоўцам (у ганаровым спісе каля 140 чалавек ) уручыў прэм'ер-міністр. Андрэй Кабякоў таксама ацаніў працу работнікаў нафтахімічнай, лясной галіны і аграрыяў. Уручаючы медалі "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны кіраўнік урада адзначыў сімвалічнасць цырымоніі як вынік года з высокімі дасягненнямі. Напрыклад, медыцына Беларусі атрымала прызнанне міжнародных экспертаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначыла, што наша краіна ўжо дасягнула мэт тысячагоддзя па скарачэнні дзіцячай смяротнасці. Значныя вынікі і ў лячэнні онказахворванняў.

Паводле слоў прэм'ера, кожны, хто прысутнічаў сёння ў зале, заслужыў высокія ўзнагароды сваёй працай, прафесіяналізмам і адказным стаўленнем да справы.