Словы падзякі і ўзнагароды прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

2 июля 2019

Памяць, якая  аб'ядноўвае краіну. У дні  75-годдзя вызвалення Беларусі шчырыя прызнанні, словы падзякі і ўзнагароды прымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Іх у Мінскай вобласці засталося  692 чалавекі. Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка разам з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Алегам Белаконевым  уручылі юбілейныя медалі ветэранам і ўдзельнікам вайны, а таксама заслужаным дзеячам мастацтва і спорту, кіраўніцтву вобласці. Асаблівую атмасферу ўрачыстасці дадалі дэкарацыі ваенна-гістарычнага комплексу "Партызанскі лагер".

Свае віншаванні падрыхтавалі і артысты Мінскага абласнога драмтэатра. Пад адкрытым небам госці сталі сведкамі спектакля Дударава “Не пакідай мяне”. Эпізод наступальнай аперацыі “Баграціён” падрыхтавалі спецыяльна з нагоды Дня Незалежнасці.