Наступны год у нашай краіне пройдзе пад знакам чубатага жаваранка

1 декабря 2016

Птушка вядомая сваёй меладычнай трэллю, стракатым апярэннем і чубам. Яна занесена ў Чырвоную кнігу. Убачыць жаваранка можна і ў гарадах. Па традыцыі крылаты сімвал года стане галоўным героем графічнага пано на сталічных будынах, плакатах у метро, паштоўках і манетах. Зараз мастакі і дызайнеры распрацоўваюць маляўнічы эскіз.

 

Максім Нямчынаў, арнітолаг ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны": "Птушка года выбіраецца па многіх крытэрыях. Гэта і пазнавальнасць  птушкі, каб яе лёгка было адрозніць і сустрэць у горадзе. Гэта і кампанія для таго, каб тым ці іншым спосабам  дапамагчы птушцы”.

 

У Мінску на зімоўку засталіся  4 тысячы качак, некалькі тысяч марскіх чаек, лысухі, лебедзі, зімародкі. Усе яны здольныя перажыць доўгую зіму і вытрымаць нават  30-градусныя маразы.