Следчы камітэт расследуе крымінальную справу

19 ноября 2013

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да топ-менеджменту клінікі Новы зрок. Матэрыялы для следства падала Генпракуратура і служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сталічнай міліцыі. Устаноўлена, што дырэктар, галоўны бухгалтар і іншыя супрацоўнікі медцэнтра некалькі апошніх гадоў ухіляліся ад выплаты мытных плацяжоў. У прыватнасці, тэхніка і медыцынскія тавары, якія ўвозілі ў краіну для патрэбаў клінікі, не былі аформленыя належным чынам. Дзеянні падазроных кваліфікуюцца як ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, - удакладнілі ў галоўным следчым ведамстве.