Следчы камітэт Беларусі прад'явіў абвінавачанне матацыклісту, які збіў інспектара ДАІ

2 мая 2016

Артыкул - "Парушэнне правіл дарожнага руху з цяжкімі наступствамі". Падчас допыту ўжо ў якасці абвінавачанага вадзіцель матацыкла скарыстаўся правам адмовы ад дачы паказанняў. Зараз следства чакае вынікаў даследаванняў па фрагментах відэазапісаў. Праводзіцца аўтатэхнічная экспертыза. Стан міліцыянера не змяніўся і застаецца стабільна цяжкім. Ён без памяці. Нагадаем, ДТЗ у цэнтры Мінска адбылося раніцай 18 красавіка.