Следчыя камітэты Беларусі і Расіі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

25 апреля 2013

Сустрэча кіраўнікоў праваахоўных ведамстваў дзвюх краін адбылася ўпершыню. І расійскія калегі высока ацанілі працу беларускіх следчых. У прыватнасці, асобай  увагі заслужыла аператыўнасць у справе фінансавай піраміды МММ.    У суседзяў дзейнасць сумнеўнай фірмы яшчэ расследуюць, у нас за працу ўжо  ўзяліся суды. Абмяркоўвалася на сённяшняй сустрэчы і пытанне, якое стаіць  асобна ад усіх астатніх. Гэта пытанне адмены ў Расіі мараторыя на смяротнае пакаранне. Такія заклікі ў расійскім грамадстве загучалі яшчэ мацней  пасля нядаўняга жахлівага злачынства ў Белгарадзе, калі сярод белага дня ў цэнтры горада мужчына расстраляў 6 чалавек, уключаючы дзвюх  школьніц. Пазіцыя грамадства адназначная: ёсць злачынствы, якія нельга прабачаць, і віну за якія зняволеннем, хай нават пажыццёвым, не загладзіць.


З падрабязнасцямі - Дзмітрый Лукша.  


 У Беларусь старшыня галоўнага Следчага ведамства Расіі  прыехаў упершыню. Але ўжо, фактычна, на правах старэйшага таварыша. Усё-такі ў суседзяў СК пачаў працу на  год раней. Аднак, паводле слоў  Аляксандра Бастрыкіна, беларускім следчым ужо атрымалася пераступіць тыя парогі, якія стаялі на шляху бескампраміснага і якаснага расследавання крымінальных спраў. Клапоцячыся  аб стварэнні новай універсальнай следчай структуры, нашы  праваахоўнікі  змаглі  не толькі захаваць зароблены раней аўтарытэт, але і зрабіць крок наперад да  павышэння актыўнасці працэсуальнага нагляду. У некаторых рэгіёнах Расіі гэтыя пытанні пакуль застаюцца аднымі з самых вострых.


 Аляксандр Бастрыкін, старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі: Не рэдкія выпадкі, калі на стадыі ўзбуджэння   крымінальных спраў не заўсёды прымаюцца законныя рашэнні і гэта з'яўляецца для нас пакуль не вырашанай да канца праблемай. Таму мне цікавыя былі тыя каментарыі, якія нас хвалявалі, з пункту гледжання  захавання законнасці, пачуць ад беларускіх калегаў.


Паводле слоў  Бастрыкіна,  ужо неўзабаве  ў расійскі крымінальны працэс могуць быць унесены змены. Некаторыя інстытуты крымінальна-працэсуальнага права, цытата, не адпавядаюць    у поўнай меры ні нацыянальным, ні прававым традыцыям краіны. У суседзяў ужо скарацілася колькасць судоў прысяжных засядацеляў. Шмат спрэчак дагэтуль вакол мараторыя на смяротнае пакаранне. Задумацца аб гэтым  прымусілі нядаўнія падзеі ў Белгарадзе. Вар'ят стралок Сяргей Памазун пазбавіў жыцця шасцярых чалавек, сярод іх  былі дзеці. Пры гэтым забойца раней тройчы  адпраўляўся за краты. На нядаўняй сустрэчы з Бастрыкіным у Белгарадзе, людзі патрабавалі   адправіць  Памазуна на эшафот. Калі турма не змагла перавыхаваць жорсткага ката, мабыць, неабходна прымаць нейкія іншыя выключныя меры.


 Аляксандр Бастрыкін, старшыня Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі: Наколькі Расія не гатовая, каб канчаткова замацаваць адмову. Учора людзі патрабавалі смяротнага пакарання - дзве дзяўчынкі, адна 14, другая 16 гадоў. У адной з іх за паўгадзіны да гэтага памёр бацька. Людзі абураныя, патрабуюць пакарання. Гэты забойца ўжо тры разы быў у месцах пазбаўлення волі. Перавыхаваць не здолелі.


На сустрэчы кіраўніка ведамстваў вырашылі разам паставіць бар'ер на шляху злачынцаў. У доказ партнёрскіх адносін Валянцін Шаеў і Аляксандр Бастрыкін падпісалі пагадненне  аб супрацоўніцтве паміж Следчымі камітэтамі Беларусі і Расіі.


 Валянцін Шаеў, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь: Было падпісана пагадненне,  якое прадугледжвае ўзаемнае садзейнічанне адзін аднаму ў правядзенні даследчых праверак.  Разгледжванні пытанняў у рамках кадравай палітыкі, перападрыхтоўкі кадраў. Абмен навуковымі даследаваннямі.


Першай сумеснай працай у рамках падпісанага сёння пагаднення, стане справа  ўжо легендарнай фінансавай піраміды МММ. У Беларусі расследаванне гэтай рэзананснай справы  ўжо скончана і перададзена ў суд. На лаўку падсудных ужо ў хуткім часе сядуць 12 чалавек. Вопыт  беларускіх калег і павінен легчы ў аснову канчатковага разбурэння піраміды на прасторах Расіі.


Бакі паабяцалі ў будучыні аказваць адзін аднаму не толькі прававую дапамогу, але і зрабіць  такія сустрэчы больш частымі. Для абмену вопытам  за круглым сталом. Каб пры  расследаванні  крымінальных спраў, як у Беларусі, так і ў Расіі была  толькі адна перашкода - адлегласць.