Следчыя ўзбудзілі не менш за 15 крымінальных спраў у сувязі з гібеллю Аляксандра Коржыча

15 ноября 2017

Следчыя ўзбудзілі не менш за 15 крымінальных спраў у сувязі з гібеллю у Пячах салдата-тэрміновай службы Аляксандра Коржыча, паведаміў сёння генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк. Генпракурор пракаменціраваў рэзанансную справу па факце гібелі радавога. Па словах Аляксандра Канюка, ведамства з'яўляецца адным з галоўных каардынуючых органаў па справе. Ён таксама паведаміў, што ўзбуджана паўтара дзясятка крымінальных спраў. Кіраўнік ведамства асабіста сочыць за ходам расследавання.

Нагадаем, цела салдата знайшлі 3 кастрычніка ў ваеннай часці ў Пячах. Па факце смерці ўзбудзілі крымінальную справу. Акрамя таго, генпракурор закрануў тэму барацьбы з карупцыяй. Ён адзначыў, што істотнай неабходнасці ва ўдасканаленні заканадаўства ў гэтай сферы на сённяшні дзень няма.