Следчыя расказалі падрабязнасці аварыі на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнка

21 августа 2017

Падрабязнасці аварыі ў Мінску на скрыжаванні МКАД і вуліцы Мірашнічэнка. Нагадаем, там аўтамабіль таксі ўрэзаўся ў аўтобус. У ведамстве паведамілі, што вадзіцель таксі быў п'яны. Медэкспертыза паказала 1,54 праміле алкаголю. Следства высветліла, што з дзвюх гадзін ночы мужчына перастаў прымаць заказы і выпіваў са сваім знаёмым. Відэазапіс сутыкнення сведчыць аб тым, што таксі перад аварыяй не тармазіла. У выніку ДТЗ два чалавекі загінулі. Адзін пасажыр дагэтуль застаецца ў рэанімацыі. Вадзіцель таксі ў коме.